Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Неделя белорусского  языка и литературы

Дата: 30 января 2023 в 16:44, Обновлено 7 февраля 2023 в 08:58
Автор: Акулич В. Н.
94 просмотра

Проведена

неделя белорусского  языка и литературы

с 21.01.2023 по 26.01.2023

З 23.01.2023г. па 28.01.2023г. у нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы, мэта якога: падтрымліваць цікавасць да мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа; фарміраваць нацыянальна свядомую асобу; развіваць моўную культуру, пашыраць агульны, лінгвістычны і літаратурны кругагляд вучняў; выхоўваць цікавасць да роднай  мовы.

 Распачалі мы яго  Буктрэйлерам па творах Максіма Багдановіча. Працавалі над гэтай работай вучні 9-ых класаў пад кіраўніцтвам С.В. Дзергачовай .

За гэты час было праведзена два адкрытыя ўрокі па беларускай мове: “Галосныя гукі”(настаўнік Л.Р. Стэльмах); “Коска і кропка з коскай паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах “(Л.П.Ліпская); адзін урок па беларускай літаратуры “Падарожжа па вуснай народнай творчасці” (А.А. Лінкевіч); два мерапрыемствы: інтэрактыўны літаратурны квэст з вучнямі 9-х класаў (настаўнік С.В.Дзергачова),  інтэлектуальная гульня “Падарожжа па краіне Мовазнавіі” з вучнямі 8”В” класа (настаўнік В.С.Шур).

           Інфармацыйны стэнд змяшчаў патрэбную цікавую  інфармацыю: выстава творчых работ вучняў, малюнкаў да мастацкіх твораў “Зорны россып творчасці”, выстава “Беларускае нацыянальнае адзенне”,”Беларускія краявіды”.

Стала традыцыяй вывучаць беларускую лексіку па каляровых малюнках, якія былі размешчаны на ўсіх паверхах школы. Гульня прайшла пад назвай “Беларускія словы, выразы, словазлучэнні праз каляндар 2023 года”.        Таксама па ўсіх паверхах школы былі размешчаны выказванні беларускіх пісьменнікаў аб беларускай мове “Роднай мове прысвячаецца”. Вучням было прапанавана напісаць міні-сачыненне, узяўшы ў якасці эпіграфа размешчаныя выказванні аб беларускай мове.

Вялікую цікавасць, узнёслы настрой выклікала ў вучняў школы “Сэлфі па-беларуску”.                                             

Правядзенне Тыдня беларускай мовы садзейнічала актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, устойлівай цікавасці да вывучэння гісторыі беларускай культуры, этнаграфіі, традыцый і звычаяў, жыццёвых поглядаў беларускага народа.

Вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі, добрымі адзнакамі, новымі ведамі, а настаўнікі атрымалі задавальненне ад удала выбраных форм работы і паспяховасці сваіх вучняў.

ФОТО

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.